:

Аб акцыі, прысвечанай беларускаму старажытнаму святу Дзяды

02.11.2018 г.

2 лістапада 2018 г. у г.Парыжы па ініцыятыве Пасольства Беларусі ў Францыі пры падтрымцы прадстаўнікоў беларускай дыяспары, якія пражываюць у Францыі адбылася акцыя, прысвечаная старажытнаму беларускаму святу Дзяды.

У гэты дзень дыпламаты і супрацоўнікі Пасольства, на чале з Паслом Беларусі ў Францыі Паўлам Латушкам, а таксама прадстаўнікі беларускай дыяспары добраўпарадкавалі на могілках “Манпарнас” у г.Парыжы месцы пахавання сусветна вядомых дзеячаў культуры – ураджэнцаў Беларусі, якія пражывалі ў Францыі, Хаіма Суціна і Восіпа Цадкіна. Абодва не маюць нашчадкаў, якія б маглі даглядаць за іх месцамі пахавання.

Хаім Суцін (13 студзеня1893 г., м.Смілавічы9 жніўня1943 г. г.Парыж) – мастак-экспрэсіяніст беларускага паходжання, адзін з найбольш славутых майстроў нацюрморту.

Восіп Цадкін (14 ліпеня1890 г., г.Віцебск25 лістапада1967, г.Нёі-сюр-Сен) – сусветна вядомы скульптар.

Правядзенне акцыі Пасольства Беларусі выклікала падтрымку прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Францыі, плануецца яе правядзенне штогод з наведваннем месцаў пахавання беларусаў, якія ў розныя гістарычныя часы воляй лёсу патрапілі ў Францыю і пахаваны на тэрыторыі Францыі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці