:

Аб удзеле П.Латушкі ў прыёме ад імя Міністра замежных спраў Францыі

28.08.2015 г.

28 жніўня 2015 года ў рэзідэнцыі МЗС Францыі ў г.Сан-Клу каля Парыжа адбыўся дыпламатычны прыём ад імя Міністра замежных спраў Францыі Ларана Фабіўса, прысвечаны ХХІІІ Канферэнцыі французскiх паслоў, якая прайшла ў Парыжы з 24 па 28 жніўня б.г.

На прыём былі запрошаны паслы Францыі, акрэдытаваныя за мяжой, а таксама замежныя паслы, акрэдытаваныя ў Парыжы.

Прыём наведаў Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, які сумесна з Міністрам замежных спраў Л.Фабіусам выступіў перад французскімі і замежнымі пасламі.

Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка падчас прыёму правёў кароткія размовы з Міністрам замежных спраў Францыі Л.Фабіўсам, Дырэктарам дэпартамента кантынентальнай Еўропы МЗС Францыі Фларанс Манжан, Паслом Францыі ў Беларусі Дамінік Газюі, пасламі Францыі ва Украіне, Эстоніі, шэрагам замежных паслоў, акрэдытаваных у Парыжы. З французскімі суразмоўцамі абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковых адносін і планы па арганізацыі беларуска-французскіх перамоў і мерапрыемстваў на верасень-снежань б.г.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці