Language

Галоўная Пасольства Навіны

ІГНАТ ДАМЕЙКА – ТЫТАН НАВУКІ

Музей «Замкавы комплекс «Мір» з’яўляецца ініцыятарам стварэння перасоўнага выставачнага фотадакументальнага праекта «ІГНАТ ДАМЕЙКА – ТЫТАН НАВУКІ», які з дапамогай ілюстрацыйнага і відэа матэрыялу распавядае аб асноўных этапах развіцця асобы нашага земляка, сусветна вядомага вучонага Ігната Дамейкі.
Праект ажыццяўляецца пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы.
31 ліпеня 2017 г. выстава будзе прэзентавана ў Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь у рамках урачыстасцяў з нагоды 215-ддзя з дня нараджэння І. Дамейкі.
З 1 жніўня 2017 г. з выставай можна будзе знаёміцца ўсім наведвальнікам Мірскага замка /касавы хол паўночнага корпуса, уваход вольны/.
Установа «Музей «Замкавы комплекс «Мір» дзякуе партнёраў, якія прадаставілі неабходную інфармацыю:
ДУ «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна», Музей землязнаўства геаграфічнага факультэта БДУ, Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана, Музей гістарычнай асобы – Ігнат Дамейка ДУА «Сярэдняя школа г.п. Мір», УК «Карэліцкі раённы краязнаўчы музей».

Пры падрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы ўпершыню будукць дэманстравацца мінералы, іх апісанне і некалькі арыгінальных дакументаў складзеных Ігнатам Дамейка пад час знаходжання яго ў Горнай школе Парыжа.