:

Аб сустрэчы П.Латушкі з дырэктарам агенцтва ”БізнесФранс“ па Еўразійскаму рэгіёну

20.05.2015 г.

20 мая 2015 года ў Пасольстве Беларусі ў Парыжы адбылася сустрэча Пасла Беларусі у Францыі Паўла Латушкі з дырэктарам дзяржаўнага агенцтва ”БізнесФранс“ па Еўразійскаму рэгіёну Элізабет Пюісан.

Падчас сустрэчы П.Латушка паінфармаваў прадстаўніка ”БізнесФранс“ аб развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Францыяй, рэалізацыі шэрагу двухбаковых гандлёва-эканамічных і інвестыцыйных праектаў.

П.Латушка і Э.Пюісан абмеркавалі вынікі І пасяджэння Сумеснай беларуска-французскай эканамічнай камісіі, акрэслілі падыходы да рэалізацыі шэрагу пунктаў Пратакола пасяджэння камісіі.

Э.Пюісан паінфармавала аб планах наведаць Беларусь у чэрвені 2015 года з мэтаю правядзення сустрэч у дзяржаўных органах і ўстановах Беларусі па пытаннях далейшага развіцця гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Францыяй.

Прадстаўнік ”БізнесФранс“ адзначыла зацікаўленасць у правядзенні сустрэчы з кіраўніцтвамі Нацыянальнага інвестыцыйнага агенцтва Рэспублікі Беларусь, а таксама ў наведванні шэрагу беларускіх кампаній.

Па ініцыятыве Пасольства Беларусі ў Францыі падчас сустрэчы абмеркаваны пытанні арганізацыі ў 2016 годзе ІІ Беларуска-французскага бізнес-форума, які плануецца правесці ў Парыжы.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці