:

Аб Нацыянальнай цырымоніі павагі і памяці Шарля Азнавура

05.10.2018 г.

5 кастрычніка 2018 г. у г.Парыжы на галоўным пляцы Дома Інвалідаў адбылася Нацыянальная цырымонія павагі і памяці Шарля Азнавура. На пляцы перад Домам Інвалідаў сабраліся тысячы парыжан і гасцей сталіцы Францыі каб праводзіць у апошні шлях сусветна вядомага спевака.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел члены сям’і Ш.Азнавура, Прэзідэнт Францыі  Эмануэль Макрон, Прэзідэнт Арменіі Армен Саркісян, Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян, члены Урада Францыі, прадстаўнікі грамадскасці, дыпламатычнага корпуса.

На Нацыянальнай цырымоніі павагі і памяці выбітнага артыста прысутнічаў Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка.

Ш.Азнавуру былі аддадзены вайсковыя ўшанаванні, хор Рэспубліканскай гвардыі Францыі ў гонар вялікага Артыста выканаў гімны Францыі і Арменіі, а таксама шэраг твораў Ш.Азнавура. Пасля заканчэння цырымоніі сабраўшыяся праводзілі выдатнага музыканта ў апошні шлях апладысментамі.   

Ш.Азнавур будзе пахаваны 6 кастрычніка ў французскай камуне Манфор-Ламары.

 

Пайшоў з жыцця адзін з самых выбітных прадстаўнікоў сусветнай культуры сучаснасці Шарль Азнавур.

На працягу неверагоднага 72-гадовага творчага шляху ён быў адным з самых пазнаваемых музыкантаў, чый непаўторны голас з захапленнем слухалі людзі ва ўсім свеце. Але шматбаковы талент Шарля Азнавура праявіўся не толькі ў музыцы, а ва ўсіх сферах культуры, якіх краналася рука майстра.


Будучы Асобай з вялікай літары, Шарль Азнавур безумоўна зрабіў велізарны ўнёсак у сусветную культурную спадчыну. Незлічоныя песні выбітнага сына французскага і армянскага народаў знаходзяць водклік і ў душах беларусаў, а любоў і павага да яго творчасці назаўсёды застануцца ў сэрцах кожнага з нас.


Выказваем глыбокія спачуванні родным, блізкім і ўсім аматарам творчасці вялікага Артыста Шарля Азнавура.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці