:

”Дон Кіхот“ упершыню прагучыць на беларускай мове ў гарадку Эсківіас

21.04.2016 г.

З 21 па 24 красавіка 2016 года па ініцыятыве Пасольства Беларусі ў Францыі арганізаваны візіт Дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Рамана Матульскага ў Іспанію.

Падчас візіту Р.Матульскі 21 красавіка сустрэнецца з Дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Іспаніі Анай Сантас Арамбура (Ana Santos Aramburo) і абмяркуе з іспанскай калегай магчымасці наладжвання двухбаковага супрацоўніцтва паміж нацыянальнымі бібліятэкамі Беларусі і Іспаніі.

Р.Матульскі ўручыць у дар Нацыянальнай бібліятэцы Іспаніі кнігі на беларускай мове.

22 красавіка 2016 года Р.Матульскі прыме ўдзел у IX штогадовых ”Сервантэсаўскіх чытаннях“, на якіх прадстаўнікі замежных дзяржаў чытаюць урыўкі са знакамітага твора Сервантэса ”Хітрамудры ідальга Дон Кіхот Ламанчскі“ на роднай мове. Дарэчы, ”Дон Кіхот“, які ў 2002 годзе прызнаны лепшым раманам за ўсю гісторыю літаратуры, прагучыць на беларускай мове ў Доме-музее Сервантэса ў гарадку Эсківіас упершыню.

Плануецца, што ў рамках візіту ў Іспанію Р.Матульскі таксама дасць інтэрв'ю ”Радыё Іспаніі“ і правядзе сустрэчы ў вядучых музеях Мадрыда – музеі Прада і Каралеўскім палацы.

Візіт Дырэктара Нацыянальная бібліятэкі Беларусі ў Іспанію арганізаваны пры садзейнічанні прадстаўніц беларускай дыяспары ў Іспаніі – Ларысы Малышавай і Святланы Яськовай, якая ўваходзіць у склад Кансультацыйнага савета па справах беларусаў замежжа пры Міністэрстве замежных спраў Беларусі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці