:

Аб удзеле беларускіх мастакоў у “Восеньскім салоне” на Елісейскіх палях

16.10.2017 г.

11–15 кастрычніка 2017 г. у г.Парыжы прайшоў “Восеньскі салон“ на Елісейскіх палях, арганізаваны пад патранатам Міністра культуры Францыі. Дадзены форум сучаснага мастацтва праходзіць у г.Парыжы з 1903 года і з’яўляецца старэйшай выставай твораў выяўленчага мастацтва ў Францыі. Па ініцыятыве Пасольства Беларусі ў Францыі і пры падтрымцы ААТ “Белгазпрамбанк” у бягучым годзе на “Восеньскім салоне“ свае работы прадставілі дзесяць беларускіх мастакоў: Аляксандр Акуцёнак, Аляксандр Бельскі, Алеся Бялко, Яна Выцік, Георгій Капуснікаў, Сямён Маталянец, Фёдар Шурмелеў, Дзіана Гарбач, Ганна Каханоўская, Алена Макарэвіч.

У 2017 годзе ў “Восеньскім салоне” на Елісейскіх палях прынялі ўдзел каля 1000 мастакоў з 55 краін свету.

У бягучым годзе ўпершыню беларуская мастачка Алена Макарэвіч увайшла ў склад членаў асацыяцыі “Восеньскі салон” – найбольш прыстыжнай грамадскай арганізацыі сучасных мастакоў Францыі.

13 кастрычніка ў рамках “Восеньскага салона” ў г.Парыжы быў арганізаваны перформанс беларускай мастачкі з г.Гродна Ганны Каханоўскай.

15 кастрычніка адбылася сустрэча Пасла Беларусі ў Францыі П.П. Латушкі з прэзідэнтам “Восеньскага салона” Сільвіяй Каэчлін. Падчас сустрэчы была дадзена ўзаемная пазітыўная ацэнка дасягнутаму ўзроўню супрацоўніцтва паміж прадстаўнікамі беларускай і французскай школы выяўленчага мастацтва, а таксама абмеркаваны далейшыя напрамкі развіцця супрацоўніцтва.

 З 6 кастрычніка па 6 лістапада 2017 г. у г.Мінску праходзіць выстава сучаснага мастацтва “Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам”, у якой пры падтрымцы Пасольства Беларусі ў Францыі прымаюць удзел восем французскіх мастакоў – членаў асацыяцыі ”Восеньскі салон“.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці