:

Аб правядзенні ў Ліёне мерапрыемства па пытаннях сямейнага права Францыі

18.06.2019 г.

 

15 чэрвеня 2019 у Ліёне прайшла канферэнцыя па пытаннях сямейнага права Францыі. Мерапрыемства было арганізавана Пасольствам Беларусі ў Францыі ва ўзаемадзеянні з Беларускай культурнай асацыяцыяй “Бел’Арт”. Мэтай сустрэчы стала неабходнасць паляпшэння досведу беларускіх грамадзян, якія пражываюць у Францыі, ў пазначанай сферы ў мэтах абароны іх правоў.

 

 

Прэзентацыя была прадстаўлена Жан-Жакам РАНКАМ, Ганаровым консулам Рэспублікі Беларусь у Ліёне, практыкуючым адвакатам і саўладальнікам адвакацкай кампаніі, якая рэгулярна вядзе справы, у тым ліку, па сямейных спрэчках у Францыі і Катрын РАНК, у мінулым суддзёй па сямейных спрэчках.

На канферэнцыі прадстаўлены розныя аспекты судовых разбіральніцтваў па сямейных пытаннях. Падчас мерапрыемства разгледжаны пытанні шлюбу, правоў і абавязацельстваў мужа і жонкі, рэжымаў сямейнай маёмасці, а таксама пытанні падзелу маёмасці і дзяцей. Былі разгледжаны і іншыя пытанні.

Па заканчэнні мерапрыемства адбыўся консульскі прыём грамадзян Беларусі, якія пражываюць у Ліёне і ў наваколлі.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці