:

Аб Першым беларускім вечары і беларускім Купаллі ў Парыжы

07.07.2014 г.

 

3 ліпеня б.г. Пасольствам Беларусі ў Францыі быў арганізаваны Першы беларускі вечар ў Парыжы, прысвечаны Дню Незалежнасці Беларусі.

Вечарына прайшла ў першым рускім рэстаране Парыжа, які быў заснаваны ў 1923 годзе вялікім Шаляпіным.

Ў рамках беларускага вечара, які ўпершыню адбыўся ў сталіцы Францыі, гучалі беларускія песні і музыка ў выкананні заслужанага калектыву Беларусі “Медуніца” Магілёўскай абласной філармоніі.

У ходзе святочнай вечарыны былі выкананы беларускія танцы: “Кракавяк”, “Талака”, “Таўкачыкі” і інш. у выкананні самадзейнага калектыву беларусаў, якія пражываюць ў Парыжы.

Гасцям вечара былі паказаны фільмы пра гісторыю, культуру і сучаснасць Беларусі: “Адзін дзень з жыцця Беларусі”, “Белавежская пушча”, “Купалінка” і іншыя.        

Памяшканні рэстарана былі ўпрыгожаны беларускімі рушнікамі.

Падчас вечара экспанаваліся карціны беларускіх пейзажаў беларускага мастака Кастуся Качана.

Гасцей вечара частавалі беларускімі нацыянальнымі стравамі і напіткамі: дранікі, калдуны, кулібяка і інш., якія прыгатаваў шэф-повар Вячаслаў Гарбатаў, які спецыяльна прыбыў у Парыж для гэтай нагоды з Мінска.

Падчас вечара адбылася латарэя беларускіх сувеніраў. Кожны з гасцей вечара атрымаў на памяць беларускі сувенір: рушнікі, вырабы з саломкі і гліны, дыскі запісаў беларускіх калектываў, беларускія цукеркі.

Падчас вечарыны напярэдадні свята Купалля для французскіх удзельнікаў быў праведзены майстар-класс пляцення купальскіх вянкоў.

На фоне Эйфелевай вежы ў парыжскую Сену ў адпаведнасці са старажытнымі традыцыямі ўдзельнікі вечарыны апусцілі купальскія вянкі.

Госці вечара ўдзельнічалі ў беларускай традыцыі пошукаў папараць-кветкі.

Выступаючы на Першым беларускім вечары ў Парыжы Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка адзначыў, што Пасольства Беларусі ў Францыі плануе пашыраць магчымасці знаёмства французскай публікі з беларускай культурай і традыцыямі: плануецца правядзенне ў Парыжы Свята беларускага кваса з мэтай прасоўвання нацыянальнай прадукцыі на французскі рынак, а таксама Вечара беларускай песні – залатой калекцыі славутых “Песняроў”.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці