:

Аб удзеле П.Латушкі ў пасяджэнні Выканаўчага камітэта Міжнароднага бюро выстаў ў г.Парыжы

08.10.2018 г.

8 кастрычніка 2018 г. ў г.Парыжы Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка прыняў удзел у якасці Пастаяннага дэлегата ад Беларусі ў пасяджэнні Выканаўчага камітэта Міжнароднага бюро выстаў (МБВ).

Даведачна: у 2017 годзе ў рамках 162-й сесіі Генеральнай Асамблеі МБВ Рэспубліка Беларусь аднагалосна была абраная ў склад Выканаўчага камітэта МБВ, які складаецца з 12 прадстаўнікоў краін-членаў. Беларусь упершыню ўвайшла ў склад кіруючага органа МБВ за ўсю гісторыю свайго членства ў гэтай арганізацыі. З'яўляючыся членам Выканаўчага камітэта, Беларусь прымае ўдзел у выпрацоўцы рашэнняў у дачыненні да правілаў правядзення выстаў ЭКСПА, накіраваных на павышэнне іх ролі ў развіцці палітычных, эканамічных, культурных і навуковых сувязяў, умацаванне атмасферы дружбы і ўзаемаразумення паміж краінамі і народамі.

Падчас пасяджэння былі разгледжаны пытанні падрыхтоўкі міжнародных універсальных выстаў у Дубаі ў 2020 годзе і г.Буэнос-Айрэсе ў 2023 годзе.

Асобна амяркоўвалісь арганізацыйныя пытаніі падрыхтоўкі Трыенале ў Мілане ў 2019 годзе, а таксама міжнародных садаводчых выстаў у Пекіне ў 2019 годзе, Амстэрдам-Алмере ў 2022 годзе і Дохе ў  2021 годзе.

У ходзе мерапрыемтсва заслуханы даклады прадстаўнікоў краін-арганізатараў выстаў з ААЭ, Аргенціны, Кітая, Нідэрландаў, Італіі і Катара.

У рамках пасяджэння П.Латушка правёў кароткую размову з Генеральным сакратаром МБВ Вінцэнце Гансалесам Ласерталесам аб перспектывах развіцця адносінаў Беларусі і Міжнароднага бюро выстаў.

Сустрэча Пасла Беларусі ў Францыі Паўла Латушкі з Генеральным сакратаром МБВ Вінцэнтам Ганзалесам Ласерталесам, 08.10.2018, г.Парыж

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці