:

Аб сустрэчы П.Латушкі з кіраўніцтвам Музея Радэна

21.06.2017 г.

20 чэрвеня 2017 г. Пасол Беларусі ў Францыі П.Латушка правёў сустрэчу ў г.Парыжы з дырэктарам Музея Радэна Катрын Шэвіло. Галоўная ўвага падчас сустрэчы была нададзена абмеркаванню магчымасцей рэалізацыі сумесных культурных праектаў.

П.Латушка прапанаваў разгледзець магчымасць арганізацыі ў Беларусі выставы фотаздымкаў аднаго з самых вядомых фатографаў пачатку ХХ ст. Пятра Шумава, які нарадзіўся ў 1872 г. у г.Гродна. Інфармацыю аб П.Шумаве перадаў у Пасольства Беларусі ў Францыі вядомы гродзенскі фатограф Аляксандр Ласмінскі.

П.Шумаў з’яўляўся сябрам славутага Агюста Радэна і выканаў 149 здымкаў твораў скульптара, а таксама 58 фотаработ, якія ўвасобілі вялікага француза.

П.Шумаў за час сваёй творчай дзейнасці выканаў фотаздымкі вядучых дзеячоў культуры так званага “Срэбнага стагоддзя” – Марыны Цвятаевай, Уладзіміра Маякоўскага, Сяргея Ясеніна, Аляксея Талстога, Іллі Арэнбурга, Аляксандра Купрына, Сяргея Пракоф’ева, Ігара Стравінскага, Антона Чэхава, Максіма Горкага, Пятра Чайкоўскага, Альберта Эйнштэйна, выхадцаў з Беларусі – Марка Шагала, Льва Бакста, Восіпа Цадкіна, Міхаіла Кікоіна.

Дзякуючы сяброўству з Львом Бакстам, фатограф выконваў фотаздымкі артыстаў славутага балета Дзягілева, які выступаў на пачатку ХХ ст. у Парыжы.

Фотаздымкі П.Шумава знаходзяцца ў калекцыях Музея Радэна ў Парыжы, Парыжскім агенцтве “Roger-Viollet” і Расійскім дзяржаўным архіве літаратуры і мастацтва ў Маскве.

Падчас сустрэчы адбылося абмеркаванне магчымасцей вырабу лічбавых копій фотаздымкаў П.Шумава для перадачы беларускаму боку.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці