:

Аб правядзенні ў Парыжы акцыі ”Заспяваем гімн Беларусі разам“

29.06.2018 г.

29 чэрвеня 2018 г. напярэдадні галоўнага дзяржаўнага свята Рэспублікі Беларусь беларусы, якія пражываюць у Францыі, і французскія сябры Беларусі далучыліся да агульнанацыянальнай акцыі ”Заспяваем гімн Беларусі разам“.

Акцыя, прымеркаваная да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, чацвёрты год запар арганізавана Пасольствам Беларусі ў Францыі сумесна з Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Тэатро” на парыжскай плошчы Тракадэро, што знаходзіцца побач з Эйфелевай вежай.

Сёлета беларускі гімн пад кіраўніцтвам канцэртмайстара Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Таццяны Панасюк і з удзелам артысткі Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Ілоны Казакевіч выканалі беларускія дыпламаты, студэнты з Францыі, Канады, Кітая, Марока і іншых краін, якія праходзілі навучанне тэатральнаму мастацтву ў Беларусі. Актыўны ўдзел у акцыі прынялі прадстаўнікі беларускай дыяспары, французы – сябры Беларусі, а таксама музычны калектыў беларускай дыяспары Францыі “Славянская душа”.

Акрамя дзяржаўнага гімну прысутныя выканалі вядомыя беларускія музычныя творы “Зорка Венера”, “Лявоніха” і “Полька-трасуха”.

У мінулыя гады акцыя на плошчы Тракадэро ў г.Парыжы праходзіла з удзелам ансамбля “Медуніца” з г.Магілёва, “Гродзенскай капэлы”, ансамбля Беларускай чыгункі “Церніца”, артыстаў балетнай групы “Феерыя”, духавога аркестра пры Магілёўскім упраўленні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

Акрамя таго, беларускія дыпламаты і прадстаўнікі беларускай дыяспары падтрымалі правядзенне традыцыйнай акцыі “Дзень вышыванкі”, апрануўшыся ў традыцыйную беларускую вопратку.

Акцыя выклікала вялікі інтарэс у прысутных жыхароў і гасцей сталіцы Францыі. Звяртаючыся да ўдзельнікаў акцыі Пасол Беларусі Павел Латушка адзначыў, важнасць таго, што акцыя ”Заспяваем гімн Беларусі разам на плошчы Тракадэро“ стала ўжо добрай традыцыяй, выклікае вялікі інтарэс беларускай дыяспары, а таксама французаў-сяброў Беларусі і накіравана на аб’яднанне беларускай дыяспары ў Францыі.

Таксама акцыя “Заспяваем гімн Беларусі разам” з удзелам Пасольства Беларусі і беларускай дыяспары ў Іспаніі пройдзе ў г.Мадрыдзе.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці