Language
Сейчас в Минске   Погода в городах Беларуси

Галоўная Пасольства Навіны

Аб афармленні біяметрычных пашпартоў у Пасольстве

Паважаныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь!

З 1 студзеня 2021 г. у Рэспубліцы Беларусь плануецца пачаць выдачу біяметрычных дакументаў, якія сведчаць асобу (біяметрычных ідэнтыфікацыйных картак), і біяметрычных дакументаў для выезду з Рэспублікі Беларусь і (або) уезду ў Рэспубліку Беларусь (біяметрычных пашпартоў) https://www.mpt.gov.by/ru/biometricheskie-dokumenty

З пазначанай даты беларускімі дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі і консульскімі ўстановамі за мяжой будзе спынены прыём дакументаў для выдачы (абмену) пашпарта дзеючага ўзору!

Пры гэтым пашпарты грамадзян Рэспублікі Беларусь дзеючага ўзору будуць заставацца сапраўднымі да заканчэння тэрміну іх дзеяння.

Біяметрычны пашпарт будзе выдавацца толькі пры ўмове наяўнасці сапраўднай біяметрычнай ідэнтыфікацыйнай карткі або пры адначасовай падачы дакументаў на афармленне біяметрычнай ідэнтыфікацыйнай карткі і біяметрычнага пашпарта.

Плануецца, што грамадзянам, дакументаваным пашпартамі серыі РР і якія стаяць на пастаянным консульскім уліку, першасная выдача біяметрычнай ідэнтыфікацыйнай карткі і біяметрычнага пашпарта будзе ажыццяўляцца ў замежных установах Рэспублікі Беларусь.

Грамадзянам, якiя не аформiлi сталае жыхарства за межамі Рэспублікі Беларусь і дакументаваным пашпартамі ўнутранай серыі, выдача ідэнтыфікацыйнай карткі і біяметрычнага пашпарта ўпершыню будзе ажыццяўляцца органамі ўнутраных спраў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Далейшв абмен вышэйзгаданых дакументаў можа адбывацца як замежустановамі, так і органамі ўнутраных спраў без прывязкі да месца пастаяннага пражывання грамадзяніна.

Разам з тым, ва ўмовах, уведзеных у большасці замежных дзяржаў з-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі жорсткіх міграцыйных і іншых абмежаванняў прыступіць да працы па зборы біяметрычных дадзеных і прыёме дакументаў на афармленне біяметрычных дакументаў у Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Францыі, пачынаючы з 1 студзеня 2021 г., не прадставіцца магчымым.

Праца па зборы біяметрычных дадзеных і прыёме дакументаў на афармленне біяметрычных дакументаў будзе ажыццяўляцца на працягу 2021 года па меры аснашчэння замежных устаноў неабходным абсталяваннем.

У гэтай сувязі, каб пазбегнуць крызісных сітуацый пераканаўча просім грамадзян Рэспублікі Беларусь, тэрмін дзеяння пашпартоў у якіх заканчваецца на працягу 2021 года, або якія ў гэты перыяд маюць патрэбу ў абмене і выдачы пашпартоў па іншых падставах, не пазней за 31 снежня 2020 г. звярнуцца ў Пасольства Беларусі ў Францыі па пытанні выдачы / абмену пашпарта або (толькі для ўладальнікаў пашпартоў ўнутранай серыі) – па пытанні аднакратнага падаўжэння тэрміну дзеяння пашпарта да двух гадоў.

Усім грамадзянам, якія падалі дакументы на абмен / выдачу пашпарта да 31 снежня 2020 г., будуць аформлены пашпарты дзеючага узору, якія будуць сапраўдныя на ўвесь тэрмін іх дзеяння.

З інфармацыяй аб парадку выдачы (абмена) пашпарта грамадзяніна Беларусі ў Пасольстве да пазначанай даты можна азнаёміцца ў спасылцы.