:

Аб “Восеньскім салоне” на Елісейскіх палях

25.10.2018 г.

25–28 кастрычніка 2018 г. у г.Парыжы праходзіць “Восеньскі салон“ на Елісейскіх палях. Дадзены форум сучаснага мастацтва праводзіцца ў г.Парыжы з 1903 года. У свой час удзел у “Восеньскім салоне” (http://www.salon-automne.com) бралі такія сусветна вядомыя майстры як Гагэн, Сязан, Рэнуар, Шагал, Мадзільяні і шмат іншых.

У бягучым годзе ў “Восеньскім салоне“ беларускае выяўленчае мастацтва трэці год запар па ініцыятыве і пры падтрымцы Пасольства Беларусі ў Францыі прадстаўляюць як мастакі з Беларусі, так і беларускія мастакі, якія пражываюць у Францыі.

Летась упершыню беларуская мастачка Алена Макарэвіч увайшла ў склад членаў ”Восеньскага салона“ – найбольш прыстыжовага згуртавання сучасных мастакоў.

Акрамя ўдзелу карцін беларускіх мастакоў у ”Восеньскім салоне“, у дзень закрыцця 28 кастрычніка будзе арганізаваны перформанс беларускай мастачкі Ганны Каханоўскай з г.Гродна.

Раней у рамках развіцця беларуска-французскага культурнага супрацоўніцтва французскія мастакі таксама бралі ўдзел у буйных выставах, якія праводзяцца ў Рэспубліцы Беларусь.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці