:

Аб візіце ў г.Лісабон намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Алега Краўчанкі

12.04.2018 г.

 

На фота з правага боку — Дырэктар дэпартамента МЗС Партугаліі Педра да Коста Перэйра, з левага — намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка

12-13 красавіка 2018 г. праходзіць візіт у г.Лісабон (Партугальская Рэспубліка) намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Алега Краўчанкі для правядзення другога раўнда беларуска-партугальскіх палітычных кансультацый і двухбаковых сустрэч.

У рамках візіту адбылася сустрэча А.Краўчанкі з Дзяржаўным сакратаром па еўрапейскіх справах Анай Паўлай Закаріас.

Падчас сустрэчы бакі разгледзелі развіццё двухбаковага і шматбаковага супрацоўніцтва, перспектывы ўзаемадзеяння Беларусі з Еўрапейскім саюзам, у тым ліку па лініі «Усходняга партнёрства».

Стан і перспектывы беларуска-партугальскіх адносін, узаемадзеянне ў рамках міжнародных арганізацый, дыялог Беларусі з ЕС, а таксама шэраг пытанняў міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня былі падрабязна абмеркаваны падчас кансультацый А.Краўчанкі з палітічным Дырэктарам МЗС Партугаліі Педра да Коста Перэйра.

У гэты ж дзень Алег Краўчанка і Педра да Коста Перэйра падпісалі міждзяржаўнае пагадненне аб эканамічным супрацоўніцтве, у рамках якога будзе створана Сумесная беларуска-партугальская камісія па эканамічным супрацоўніцтве, і, таксама, Пратакол аб супрацоўніцтве паміж міністэрствамі замежных спраў аб пытаннях двухбаковых кансультацый.

Падчас сустрэч са старшынёй камісіі па міжнародных адносінах Асамблеі Рэспублікі Сэрджыа Пауло Мэндэс да Саўс Пінта намеснік Міністра абмеркаваў развіццё двухбаковых адносін, магчымасці пашырэння міжпарламенцкіх сувязей, перспектывы развіцця кантактаў паміж рэгіёнамі дзвюх краін у галінах эканомікі і культуры.

Падчас візіту таксама запланавана сустрэча з дырэктарам Дыпламатычнага Інстытута пры МЗС Партугаліі Жазэ да Фрейтас Ферраз.

 

Значнай падзеяй беларуска-партугальскага культурнага супрацоўніцтва, а таксама павышэння пазнавальнасці Беларусі ў Еўропе з'яўляецца дэманстрацыя міжнароднай выставы “Ад Лісабона праз МІНСК, Маскву, Астану да Уладзівастока”, якое пройдзе з 12 красавіка па да 4 траўня 2018 г. у г.Лісабоне ў Інстытуце Камоенса. Афіцыйная цырымонія адкрыцця выставы адбудзецца 12 красавіка 2018 г. у Інстытуце Камоенса.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці