:

Аб беларуска-французскім артыстычным перформансе

22.06.2016 г.

21 чэрвеня 2016 г. у г. Круасі-сюр-Сен (рэгіён Іль-дэ-Франс, Францыя) адбыўся беларуска-французскі артыстычны інтэрактыўны перформанс.

Удзел у творчым праекце прынялі беларускі мастак Ірына Котава, беларускі музыкант Кірыл Забораў і французскі паэт Крыстоф Левалуа.

Мерапрыемства адбылося пры падтрымцы Пасольства Беларусі ў Францыі.

Падчас інаўгурацыі творчага праекта выступілі Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка і мэр г. Круасі-сюр-Сен Жан-Рожэр Давін.

П.Латушка адзначыў важнасць правядзення сумесных беларуска-французскіх культурных праектаў, якія збліжаюць як творчых асоб двух краін, так і ствараюць магчымасць для французскай грамадскасці шырэй пазнаёміцца з беларускай культурай.

Жан-Рожэр Давін падкрэсліў, што прэзентацыя беларускай культуры ў г. Круасі-сюр-Сен праводзіцца ўпершыню і адзначыў важнасць рэалізацыі сумесных беларуска-французскіх культурных праектаў.

Падчас перформансу беларуская мастачка Ірына Котава стварала карціну на сцэне залы пад акампанемент музыкі, якую выконваў наш суайчыннік піяніст Кірыл Забораў. Сюжэт карціны І.Котавай уключаў парыжскія матывы і быў натхнёны вершамі французскага паэта Крыстофа Левалуа, якія сам аўтар дэкламаваў публіцы падчас перформансу.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці