:

Аб прыёме з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Парыжы

04.07.2014 г.

 

 

2 ліпеня б.г ў Пасольстве Беларусі ў Парыжы быў дадзены ўрачысты прыём з нагоды Нацыянальнага свята Рэспублікі Беларусь – Дня Незалежнасці і 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.  

На прыёме прысутнічалі прадстаўнікі міністэрстваў, парламента, кіраўнікі мясцовых уладаў, грамадскіх арганізацый і бізнес-асацыяцый, дзеячы культуры і беларускай дыяспары, якая пражывае ў Францыі, прадстаўнікі дзелавых колаў, а таксама паслы, дыпламаты, супрацоўнікі міжнародных арганізацый, акрыдытаваных ў Парыжы.

У рамках урачыстага прыёму Пасол Беларусі ў Францыі П.Латушка ўручыў юбілейныя медалі «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» прэзідэнту французскай грамадскай арганізацыі «Мемарыял Нармандыя-Нёман» Жану-Франсуа Аньеру и віцэ-прэзідэнту дадзенай арганізацыі Жану-Пьеру Трону. У сваім выступленні П.Латушка адзначыў, што ў Беларусі памятаюць аб гераізме французскіх лётчыкаў, якія вызвалялі беларускую зямлю ад акупацыі.      

У ходзе прыёма перад гасцямі з вялікім поспехам выступіў заслужаны калектыў Беларусі «Медуніца» Магілёўскай абласной філармоніі, які выканаў беларускія народные песні і музычныя творы.

На прыёме замежным гасцям была прапанавана дэгустацыя беларускіх блюд, якія прыгатаваў шэф-повар Вячаслаў Гарбатаў, які спецыяльна прыбыў для гэтай нагоды з Мінска.  

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці