:

Аб перадачы спадчыны Шрагі Царфіна ў Беларусь

10.10.2018 г.

10 кастрычніка 2018 г. у г.Парыжы адбылася сустрэча Пасла Беларусі ў Францыі Паўла Латушкі з Івам Дзюлак-Царфіным, унукам славутага беларускага мастака Шрагі Царфіна.

Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Рэспублiкi Беларусь у Французскай Рэспублiцы П.П. Латушка з І. Дзюлак-Царфіным

Файбіш-Шрага Царфін прадстаўнік Парыжскай школы жывапісу, нарадзіўся ў 1899 годзе ў мястэчку Смілавічы. У 1914 г. эміграваў у Палестыну, у 1923 у г.Берлін, а ў 1924 годзе ў г.Парыж. Працаваў як мастак, дызайнер тканіны, кніжны ілюстратар, паэт. Памёр у Францыі ў 1975 годзе. Творы Ш.Царфіна захоўваюцца ў музеях Францыі, Вялікабрытаніі, Германіі, ЗША і Ізраіля. Яшчэ пры жыцці мастака яго творы набывалі вядомыя калекцыянеры Элена Рубінштэйн, Алікс дэ Ротшыльд і інш. 2 работы знаходзяцца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, 12 работ – у карпаратыўнай калекцыі «Белгазпрамбанка».

З творамі Ш.Царфіна зараз таксама можна пазнаёміцца ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі на выставе “Майстры Манпарнаса з беларускіх мястэчак”

http://histmuseum.by/ru/news/1614/

Нацыянальны гістарычны музей

Творы Ш.Царфіна

Падчас сустрэчы былі абмеркаваны пытанні ў кантэксце перадачы шэрагу твораў Ш.Царфіна ў Беларусь: арганізацыя выстаў, набыццё твораў мастацтва для музеяў Беларусі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці