:

Аб беларуска-французскiм супрацоўніцтве ў кінавытворчасці

26.11.2014 г.

 

 

25 лістапада 2014 года ў Парыжы адбылася сустрэча Пасла Беларусі ў Францыі Паўла Латушкi з французскім кінапрадзюсарам Арно Фрыле.

Падчас сустрэчы былі абмеркаваны пытанні развіцця супрацоўніцтва паміж Нацыянальнай кінастудыяй “Беларусьфільм”, іншымі кінавытворчымі арганізацыямі Беларусі і французскай прадзюсарскай кампаніяй “B-TWEEN”, якую ўзначальвае А.Фрыле.

Кінакампанія “B-TWEEN” усталявала супрацоўніцтва з Беларуссю па выніках удзелу кінастудыі “Беларусьфільм” з Нацыянальным павільёнам Беларусi ў Канскiм кiнафестывалi.

У вераснi 2014 года французская кінакампанія рэалізавала здымкі адной мастацкай кінастужкі на тэрыторыі Беларусі, таксама на 2015 год запланавана вытворчасць французскага мастацкага фільма ў Беларусі.

Падчас сустрэчы П.Латушка і А.Фрыле абмеркавалі перспектывы рэалізацыі ў 2015 годзе сумеснага чатырохсерыйнага мастацкага фільма, у якім плануюць прыняць удзел кінавытворчыя арганізацыі Францыі, Расіі і Беларусі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці