:

Аб удзеле дэлегацыі Беларусі ў святкаванні 350-годдзя Акадэміі навук Францыі

27.09.2016 г.

27 верасня 2016 года ў г. Парыжы адбыліся ўрачыстасці, прысвечаныя 350-годдзю з моманту заснавання Акадэміі навук Францыі.

Святкаванні юбілею прымеркаваны да Міжнароднага дня навукі.

Афіцыйная цырымонія адбылася ў славутым музеі Лувр. Ва ўрачыстасцях прымала ўдзел дэлегацыя Беларусі, якую ўзначаліў першы намеснік Старшыні Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Чыжык. У склад дэлегацыі таксама ўвайшоў Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка.

З прывітальным словам да прадстаўнікоў 54 краін – удзельніц цырымоніі звярнуўся Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд.

Падчас цырымоніі прадстаўнікамі замежных дэлегацый прынята сумесная Дэкларацыя акадэмій па пытаннях навукі і даверу. Ад імя беларускага боку подпіс пад Дэкларацыяй паставіў першы намеснік Старшыні НАН Беларусі С.Чыжык.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці