:

Аб перадачы факсімільных выданняў Ф.Скарыны ў бібліятэкі Францыі

16.10.2017 г.

16 кастрычніка 2017 г. у рамках святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання адбыўся візіт дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Рамана Матульскага ў г.Парыж.

Р.Матульскі сустрэўся з Генеральным дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Францыі імя Франсуа Мітэрана Сільвэн Тарсот-Гійеры. Падчас сустрэчы ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Францыі было перададзена поўнае факсімільнае выданне ў 20 кнігах друкаванай спадчыны беларускага першадрукара Ф.Скарыны. Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі распавёў аб жыцці і творчасці Ф.Скарыны, а таксама аб праведзенай працы па падрыхтоўцы і выданні збору кніг Ф.Скарыны. Акрамя таго, бакі дамовіліся аб аказанні садзейнічання з французскага боку па стварэнні лічбавай бібліятэкі ў Беларусі накшталт французскай “Галікі”.

У гэты ж дзень таксама адбылася сустрэча дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з дырэктарам бібліятэкі Нацыянальнай асамблеі Францыі Патрыкам Мантамболам. Р.Матульскі перадаў у дар бібліятэцы Парламента Францыі факсімільнае выданне ўсіх кніг Ф.Скарыны. Р.Матульскі і П.Мантамбол абмеркавалі магчымасці развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, у прыватнасці выкарыстанне беларускага вопыту выдання факсімільных копій рэдкіх кніг.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці