:

Пасол Беларусі сустрэўся з дырэктарам французскага выдавецтва “Сіджэст” Жанам Сірапянам

15.07.2021 г.

Пасол Беларусі пры ЮНЕСКА Ігар Фісенка сустрэўся з кіраўніком французкага аналітычнага часопіса «Еўропа і Усход», прэзідэнтам Цэнтра незалежных даследаванняў у Еўропе, Малай Азіі, на Каўказе і Блізкім Усходзе Жанам Сірапянам.

Ж.Сірапян таксама з’яўляецца дырэктарам выдавецтва “Сіджэст”, у якім зараз выходзіць кніга “Прымусовая пасадка рэйса Ryanair FR 4978: хлусня ў імя праўды”.

Як сведчыць назва кнігі, яна прысвечана падзеям, звязаным з пасадкай самалёта авіякампаніі Ryanair у Мінску 23 мая 2021 г. Яе аўтарам з’яўляецца Жак Бо, стратэгічны аналітык, адзін з буйных міжнародных экспертаў у галіне бяспекі і тэрарызму.

Аўтар падкрэслівае, што кніга ставіць мэтай звярнуць увагу чытачоў, з якой лёгкасцю Захад абвінавачвае і прымае санкцыі, не прымаючы да ўвагі рэальныя факты. Прадметам кнігі з’яўляецца таксама крытыка дысфункцыі заходніх інстытутаў, прадузятасці сродкаў масавай інфармацыі, у якіх пануе адна кропка гледжання.

Суразмоўцы абмяняліся думкамі аб супрацоўніцтве ў прасоўванні аб’ектыўнага погляду на падзеі ў Рэспубліцы Беларусь і па іншых міжнародных пытаннях, дамовіліся ажыццяўляць магчымыя сумесныя захады.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці