:

Аб правядзенні «Навагодняй ялінкі» для беларускай дыяспары ў г.Парыжы

15.12.2018 г.

14 снежня 2018 г. у г.Парыжы была праведзена «Навагодняя ялінка» для прадстаўнікоў беларускай дыяспары. Свята было арганізавана Пасольствам Беларусі ў Францыі пры падтрымцы Міністэрстваў замежных спраў і культуры Беларусі, а таксама Магілёўскага выканаўчага абласнога камітэта. Свята «Навагодняй ялінкі» было таксама праведзена ў гг.Ліёне і Клярмон-Фяране. Суарганізатарам дадзенага мерапрыемства выступілі беларуска-французская асацыяцыя «БелАрт» (г.Ліён) на чале з яе кіраўніком Надзеяй Крывашанавай і Ганаровае консульства Беларусі ў г.Ліёне.

У рамках святкавання надыходзячага Новага года ў гг.Парыжы, Ліёне, Клярмон-Фяране з вялікім поспехам выступіў заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь «Прэм'ер-Спанайд» (г.Полацк), які прадставіў спецыяльна падрыхтаваны дзіцячы навагодні спектакль, прысвечаны святу, а таксама ансамбль «Весялуха» Магілёўскай абласной філармоніі.

Святкаванне Новага года падчас правядзення выступленняў калектыву «Прэм'ер-Спанайд» і ансамбля «Весялуха» ў г. Парыжы, г.Ліёне, які з'яўляецца горадам-пабрацімам г.Мінска, і г.Клярмон-Фяране, які з'яўляецца горадам-пабрацімам г.Гомеля, на працягу гэтых дзён наведала больш за 500 прадстаўнікоў беларускай дыяспары, дыпламатычнага корпусу і французскіх грамадзян.

У сваім выступленні перад прадстаўнікамі беларускай дыяспары і гасцямі свята Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка адзначыў, што святкаванне «Навагодняй ялінкі» ў Францыі адбываецца па ініцыятыве Пасольства сумесна з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ўпершыню і выказаў удзячнасць беларусам, якія пражываюць у Францыі, за сумесную стаўшую традыцыйнай арганізацыю ў апошнія гады святкавання «Купаля» і «Калядкаў», а таксама правядзення акцыі «Заспяваем гімн Беларусі разам» у гг.Парыжы і Ліёне.

Падчас мерапрыемства ў Пасольстве Беларусі ў Францыі маленькія ўдзельнікі выканалі вершы на беларускай, рускай, французскай, таджыкскай і іншых мовах, што яшчэ раз падкрэсліла аб'ядноўваючы характар дадзенага свята. Кожны з удзельнікаў «Навагодняй ялінкі» атрымаў салодкі падарунак ад партнёраў мерапрыемстваў фабрык «Спартак» і «Камунарка».

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці