:

Аб сустрэчы П.Латушкі з дыпламатычным саветнікам Прэзідэнта Францыі Ф.Пенонам

09.10.2014 г.

 

8 кастрычніка 2014 года Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка правёў сустрэчу з дыпламатычным саветнікам Прэзідэнта Францыі Фаб’енам Пенонам.

У ходзе сустрэчы адбылося зацікаўленнае абмеркаванне пытанняў развіцця беларуска-французскага супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай і гуманітарнай сферах.

Асобная ўвага падчас сустрэчы была нададзена вынікам візіту ў Францыю беларускай дэлегацыі на чале з намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Пятром Пракаповічам.

Адзначана важнасць стварэння міжурадавай двухбаковай камісіі па эканамічнаму супрацоўніцтву і неабходнасць надання яе працы максімальнай змястоўнасці і эфектыўнасці.

Суразмоўцы пагадзіліся, што рэалізацыя сумесных беларуска-французскіх праектаў з удзелам такіх буйных кампаній, як “Пежо-Сітраэн”, «ACCOR» будзе з’яўляцца добрым прыкладам для іншых прадпрыемстваў Беларусі і Францыі і прастымулюе з’яўленне новых сумесных праектаў.

Ф.Пенон адзначыў важнасць працы, якую праводзіць Пасольства Беларусі ў Францыі па прэзінтацыі магчымасцей эканамічнага супрацоўніцтва з Беларуссю ў рэгіёнах Францыі.

У ходзе гутаркі былі абмеркаваны таксама плануемыя кантакты па лініі знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Францыі.

Асаблівая ўвага падчас сустрэчы нададзена абмеркаванню сітуацыі вакол Украіны. Суразмоўцы таксама абмеркавалі пытанні ўзаемаадносін ЕАЭС і ЕС.

У завяршэнні сустрэчы Ф.Пенон адзначыў важнасць папулярызацыі культуры Беларусі ў Францыі праз арганізацыю ў 2014 годзе Дзён беларускай культуры ў Францыі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці