:

Аб арганізацыі беларуска-партугальскіх мерапрыемстваў у г.Лісабоне

09.06.2017 г.

9 чэрвеня 2017 г. Пасол Беларусі ў Францыі і Партугаліі (па сумяшчальніцтве) Павел Латушка правёў шэраг рабочых сустрэч з прадстаўнікамі дзяржаўных устаноў Партугаліі. Дадзеныя сустрэчы былі праведзены з мэтай рэалізацыі дамоўленасцяў, дасягнутых падчас першых беларуска-партугальскіх кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў дзвюх краін, якія адбыліся ў сакавіку 2017 г. у г.Мінску.

Падчас сустрэчы з членам Праўлення Дзяржаўнага агенцтва гандлю і інвестыцый Партугаліі Антоніа Сільва і намеснікам Генеральнага дырэктара дадзенага агенцтва па замежных рынках Францыскай Люцэнай Валле адбылося абмеркаванне арганізацыі ў г.Лісабоне беларуска-партугальскага бізнес-форуму.

Прадстаўнікі агенцтва пацвердзілі зацікаўленасць у правядзенні бізнес-форуму ў сталіцы Партугаліі, ў якім плануюць прыняць удзел шэраг дзяржаўных устаноў Беларусі, дзелавыя колы Беларусі і Партугаліі.

Плануецца, што бізнес-форум пройдзе ў штаб-кватэры Дзяржаўнага агенцтва гандлю і інвестыцый Партугаліі. Дасягнута дамоўленасць па праграме правядзення дадзенага мерапрыемства.

У ходзе сустрэчы з членам Праўлення Інстытута Камойша Партугаліі, які ўваходзіць у склад МЗС Партугаліі Габрыэлай Суарэс дэ Альбергарыя былі абмеркаваны падыходы да арганізацыі ў сталіцы Партугаліі міжнароднага выставачнага праекта “Ад Лісабона праз Мінск, Маскву, Астану да Уладзівастока”, інаўгурацыя якога адбылася 21 снежня 2016 г. у г.Мінску. Пазней дадзены праект быў прадстаўлены ў Культурным дзелавым цэнтры Беларусі ў г.Маскве, Нацыянальным музеі Казахстана ў г.Астане. Зараз праект дэманструецца ў рамках міжнароднай выставы «EXPO-2017», якая праходзіць у сталіцы Казахстана.

Прадстаўнік Інстытута Камойша выказала вялікую зацікаўленасць партугальскага боку ў арганізацыі дадзенай выставы ў сталіцы Партугаліі, адзначана важнасць дадзенага праекта з пункту гледжання збліжэння дзеячаў культуры з розных краін Еўропы і Азіі. Адзначана, што праект будзе спрыяць лепшаму ўзаемапаразуменню ў свеце праз міжнароднае культурнае супрацоўніцтва.

Прадстаўнік Інстытута Камойша МЗС Партугаліі выказала вялікую ўдзячнасць беларускаму боку за ініцыятыву арганізацыі дадзенага міжнароднага праекта.

Дасягнута прынцыповая дамоўленасць аб адкрыцці дадзенай выставы ў г.Лісабоне. Плануецца, што адкрыццё выставы адбудзецца ў дзень правядзення беларуска-партугальскага бізнес-форуму.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці