:

Аб сустрэчы П.Латушкі з дэлегацыяй Беларускай канфедэрацыі творчых саюзаў і кітайскімі мастакамі

29.08.2017 г.

21–29 жніўня 2017 г. пры садзейнічанні Беларускай канфедэрацыі творчых саюзаў (БКТС) адбыўся Першы міжнародны конкурс мастацтваў у камунах Жыверні і Ліон-ла-Фарэ рэгіёна Нармандыя. Таксама была арганізавана выстава твораў у галерэі “Galerie Lehalle” ў Парыжы.

28 жніўня 2017 г. адбылася сустрэча Пасла Беларусі ў Францыі з дэлегацыяй БКТС, а таксама кітайскімі мастакамі, якія прынялі ўдзел у рэалізацыі праекта.

Падчас сустрэчы былі абмеркаваны механізмы развіцця супрацоўніцтва паміж Пасольствам і БКТС, а таксама магчымасць правядзення ў 2018 годзе выстаў сучасных беларускіх і кітайскіх мастакоў у Францыі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці