:

Аб правядзенні сустрэчы П.Латушкі з Прэм'ер-міністрам Манака

26.01.2019 г.

25 студзеня б.г. у сувязі з завяршэннем дыпламатычнай місіі ў Манака Пасол Беларусі ў Францыі і Манака па сумяшчальніцтве Павел Латушка правёў сустрэчу з Сержам Тэлем, Прэм'ер-міністрам (Дзяржаўным міністрам) Манака.

Пасол Беларусі ў Францыі і Манака па сумяшчальніцтве Павел Латушка і Прэм'ер-міністр Манака Серж Тэль

Падчас сустрэчы адзначана важнасць усталявання дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі, што будзе спрыяць актывізацыі супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Манака ў розных сферах. Прэм'ер-міністр Манака прапанаваў арганізаваць візіт дзелавых колаў Манака ў Беларусь пры падтрымцы Эканамічнага савета Манака.
Асобая увага была нададзена развіццю двухбаковага супрацоўніцтва ў галінах спорту, з улікам арганізацыі ў чэрвіні бягучага года II Еўрапейскіх гульняў, а таксама турызму, з улікам функцыянавання авіярэйсу «Мінск-Ніца» і ўвядзення бязвізавага ўезду да 30 дзён для грамадзян 74 краінаў свету, у тым ліку падданых Княства Манака. Абмеркаваны перспектывы супрацоўніцтва і ў культурнай сферы.
Суразмоўцы закранулі пытанні звязаныя з адкрыццем ганаровых консульстваў у мэтах надання імпульсу далейшаму развіццю беларуска-манакскага ўзаемадзяення.
Прэм'ер-міністр Манака выказаў першаму Паслу Беларусі у Манака П.Латушку ўдзячнасць за працу, накіраванаю на ўсталяванне дыпламатычных адносін і развіццё супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.
Таксама адбылася сустрэча П.Латушкі з Рышарам Міланезіа, Саветнікам Князя Манака Альбера II, у рамках якой абмеркавана дынаміка развіцця адносін паміж Беларуссю і Манака з пачатку ўсталявання дыпламатычных адносін, а таксама намечаны далейшыя крокі па развіцці двухбаковага гадлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага і гуманітарнага супрацоўніцтва.

Саветнік Князя Манака Альбера ІІ Рышар Міланэзіа і Пасол Беларусі ў Францыі і Манака па сумяшчальніцтве Павел Латушка

У якасці памятнага сувеніра Пасол Беларусі ў Манака П.Латушка перадаў твор вядомага беларускага мастака Віктара Альшэўскага, прысвечаны ратушы Нясвіжа – горада, які наведаў Князь Манака Луі II (дзед Князя Манака Альбера II) ў 1935 годзе па запрашэнні Князя Альбрехта Радзівіла.
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці