:

Аб ”Другіх Беларускіх Калядках ў Парыжы“

01.02.2016 г.

30 і 31 студзеня б.г. ў Парыжы Пасольствам Беларусі ў Францыі, Культурным цэнтрам Беларусі у Францыі і прадстаўнікамі беларускай дыяспары, пражываючай ў Парыжы, было арганізавана свята беларускіх Калядак.

Беларускія Калядкі ў Парыжы ўжо сталі добрай традыцыяй і прыцягваюць увагу не толькі прадстаўнікоў беларускай дыяспары, але і французскіх грамадзян.

Падчас ”Другіх Беларускіх Калядак ў Парыжы“ прысутным (больш за 100 чалавек) былі прадстаўлены нацыянальныя традыцыі, звязаныя з святкаваннем Калядаў у Беларусі.

На вечары гучалі беларускія народныя песні ў выкананні калектыву ”Вечарына“ з г.Мінск, а таксама творы беларускай грамадзянкі Стэфаніі Гаспар, якая пражывае у Парыжы, у выкананні яе сямейнай групы ”New Angels“.

Падчас вечара адбылася дэгустацыя беларускіх страў.

Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка выказаў удзячнасць ўсім гасцям вечара і прадстаўнікам беларускай дыяспары за іх дзейнасць, накіраваную на захаванне і папулярызацыю беларускіх традыцый. Пасол Беларусі аб’явіў падзякі Пасольства кіраўніку асацыяцыі ”Культурны цэнтр Беларусі ў Францыі“ Святлане Суравай і прадстаўніцы беларускай дыяспары Але Фраловай.

Удзельнікі вечара адзначылі зацікаўленнасць у правядзенні беларускіх калядных вечароў на штогадовай аснове.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці