:

Аб удзеле У.Хандогія і К.Атрошчанкі ў I Беларускіх музыкальных сезонах у Францыі

14.10.2016 г.

11-14 кастрычніка 2016 г. навучэнцы Республіканскай музычнай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Уладзіслаў Хандогі (15 год) і Кірыл Атрошчанка (12 год) прынялі ўдзел у I Беларускіх музыкальных сезонах у Францыі.

Канцэрты былі прысвечаны 125-годдзю са дня нараджэння С.Пракоф’ева і 400-годдзю са дня смерці У.Шэкспіра.

Выступленні юных беларускіх музыкантаў, У.Хандогі, які з’яўляецца стыпендыятам Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, і К.Атрошчанкі былі арганізаваны пры падтрымцы Пасольства Беларусі ў Францыі і Франка-беларускай асацыяцыі “Жыццё ў музыцы”, якую ўзначальвае ўраджэнец Беларусі Георгі Сасноўскі.

У.Хандогі і К.Атрошчанка выступілі з шэрагам канцэртаў у г.Парыжы, у тым ліку ў мэрыі 7 акругі сталіцы Францыі і Пасольстве Беларусі ў Францыі.

14 кастрычніка 2016 г. беларускія выканаўцы выступілі ў рэгіянальнай Кансерваторыі Парыжу. Дадзены канцэрт быў арганізаваны таксама пры садзейнічанні мэрыі сталіцы Францыі.

Для французскіх слухачоў былі выкананы творы С.Пракоф’ева, С.Рахманінава, Г.Гендэля, Ф.Мендэльсона і іншых сусветных кампазітараў.

Пасол Беларусі ў Францыі П.Латушка падчас цырымоніі закрыцця канцэртных выступленняў беларускіх музыкантаў выказаў словы шчырай удзячнасці выкладчыку Рэспубліканскай музычнай гімназіі-каледжа пры БДАМ Ірыне Семяняка за высокі ўзровень падрыхтоўкі да выступленняў У.Хандогі і К.Атрошчанкі, а таксама пажадаў маладым музыкантам замацавання і далейшага развіцця іх таленту.

Неаднойчы падчас канцэртных выступленняў французская публіка вітала стоячы і выклікала на біс беларускіх музыкантаў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці