:

Аб выступленні ансамбля “Харошкі” ў Францыі

03.07.2017 г.

 

2 ліпеня 2017 г. у г.Ліёну (Францыя) на пярэдні Дня Незалежнасці Беларусі ў адным з найстарэйшых і знакамітых гістарычных і культурных цэнтраў Францыі – горадзе Ліёне – адбыўся канцэрт беларускага дзяржаўнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля “Харошкі”.

Мерапрыемства арганізавана Пасольствам Беларусі ў Францыі, Ганаровым консулам Беларусі ў г.Ліёне Жан-Жакам Ранкам і асацыяцыяй беларусаў г.Ліёна ”БелАрт“, кіруе якой грамадзянка Беларусі Надзея Крывашанава, пры фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі.

Гледачам былі прадстаўлены вакальныя, інструментальныя і харэаграфічныя нумары з рэпертуару калектыву ”Харошкі “, які ўключае ў сябе творы беларускага фальклору, прадстаўляе музычныя і танцавальныя традыцыі і культуру беларускага народу.

Выканальніцкі талент беларускіх артыстаў, высокая якасць арыгінальных харэаграфічных пастановак народнай артысткі Беларусі Валянціны Гаявой выклікала непадробнае захапленне французскай публікі. 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці