:

Аб акцыі, прысвечанай беларускаму старажытнаму святу Радуніца

02.05.2019 г.

Напярэдадні святкавання старажытнага беларускага свята Радуніца у г.Парыжы па ініцыятыве Пасольства Беларусі ў Францыі пры падтрымцы прадстаўнікоў беларускай дыяспары, якія пражываюць у Францыі, адбылася акцыя, прысвечаная гэтаму святу.

Дыпламаты і супрацоўнікі Пасольства, на чале з Паслом Беларусі ў Францыі Ігарам Фісенкам, а таксама прадстаўнікі беларускай дыяспары добраўпарадкавалі на могілках “Манмартр” у г.Парыжы месца пахавання Валянціна Ваньковіча – сусветна вядомага дзеяча культуры – ураджэнца Беларусі, якія пражываў у Францыі.

Валянцін (Валенцій-Вільгельм) Ваньковіч нарадзіўся 14 лютага 1800 г. у вёсцы Калюжыцы Ігуменскага павета Мінскай губерні (цяпер Бярэзінскі раён Мінскай вобласць). Належаў да старажытнага беларускага шляхецкага роду Ваньковічаў гербу «Ліс», прадстаўнікі якога часта займалі пасады ў Менскім ваяводстве ВКЛ. Сусветна вядомы мастак рамантычнага кірунку. Працаваў у сваёй майстэрні ў Мінску. У ліпені 1839 г. выехаў у эміграцыю ў Францыю. 12 мая 1842 г. памёр ад туберкулёзу на руках свайго сябра Адама Міцкевіча ў Парыж.

Сёння ў Мінску дзейнічае дом-музей Ваньковічаў – помнік палацава-паркавай архітэктуры эпохі класіцызму.

Правядзенне акцыі Пасольства Беларусі выклікала падтрымку прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Францыі, плануецца яе правядзенне штогод з наведваннем месцаў пахавання беларусаў, якія ў розныя гістарычныя часы воляй лёсу патрапілі ў Францыю і пахаваны на тэрыторыі Францыі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці