:

Аб візіце ў г.Парыж намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Алега Краўчанкі

16.03.2018 г.

 15-16 сакавіка 2018 г. праходзіць візіт у г.Парыж намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Алега Краўчанкі.

У рамках візіту адбылася сустрэча А.Краўчанкі з Дзяржаўным сакратаром МЗС Францыі Жанам Батыстам Лемуанам.

Падчас сустрэчы бакі разгледзелі развіццё двухбаковага і шматбаковага супрацоўніцтва, перспектывы ўзаемадзеяння Беларусі з Еўрапейскім саюзам, у тым ліку па лініі «Усходняга партнёрства», пытанні міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі.

Значная ўвага была нададзена падрыхтоўцы трэцяга пасяджэння Сумеснай беларуска-французскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, якое мае адбыцца ў бягучым годзе ў г.Мінску. Бакі таксама абмеркавалі пытанні ажыццяўлення ў Беларусі інвестыцыйных праектаў, якія рэалізуюцца з удзелам французскіх кампаній, перспектывы пашырэння кантактаў паміж прадстаўнікамі дзелавых колаў абедзвюх краін.

Двухбаковае супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне ў рамках міжнародных арганізацый былі падрабязна абмеркаваны падчас кансультацый А.Краўчанкі з Дырэктарам дэпартамента кантынентальнай Еўропы МЗС Францыі Флоранс Манжан. Бакі таксама ўзгаднілі крокі, накіраваныя на актывізацыю дыялогу ў галінах палітыкі, эканомікі і культуры.

Падчас сустрэч са старшынёй групы сяброўства «Францыя – Беларусь» Сената Францыі Шарлем Гене і са старшынёй камісіі па еўрапейскіх справах Жанам Бізэ, а таксама з віце-старшынёй Нацыянальнай асамблеі Францыі Кароль Бюро Банар і са старшынёй групы сяброўства «Францыя – Беларусь» Нацыянальнай асамблеі Францыі Крыстофам Лёжэнам намеснік Міністра абмеркаваў развіццё двухбаковых адносін, магчымасці пашырэння міжпарламенцкіх сувязей, перспектывы развіцця кантактаў паміж рэгіёнамі дзвюх краін у галінах эканомікі і культуры.

Падчас візіту таксама запланавана сустрэча са старшынёй аднаго са найбуйнейшых аналітычных цэнтраў Францыі, Дырэктарам Французскага Інстытута міжнародных адносін Томасам Гамарам.

 У склад беларускай дэлегацыі ўваходзяць Пасол Беларусі ў Францыі П.Латушка, прадстаўнікі МЗС і Пасольства Беларусі ў г.Парыжы.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці