Language

Галоўная Пасольства Навіны

Аб удзеле беларускіх мастакоў у салоне “Арт Капіталь” у г.Парыжы

14–18 лютага 2018 г. 15 беларускіх мастакоў па ініцыятыве і пры арганізацыйным садзейнічанні Пасольства Беларусі ў Францыі, Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, асацыяцыі “Дыялог: Францыя — Беларусь”, пры фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і спонсараў прадставілі павільёны Беларусі на адной з самых прэстыжных выстаў сучаснага выяўленчага мастацтва “Арт Капіталь” у г.Парыжы.

Дадзеная выстава штогод праходзіць у сталіцы Францыі ў славутым Гранд-Пале пад патранатам Прэзідэнта і Міністра культуры Францыі. Гранд-Пале (“Вялікі Палац”) быў пабудаваны ў 1897 годзе па праекце французскага архітэктара Шарля Луі Гіроля для арганізацыі Сусветнай выставы 1900 года ў г.Парыжы і з таго часу з’яўляецца адным з буйнейшых выставачных і культурных цэнтраў сталіцы Францыі.

Беларускія мастакі прымаюць удзел у двух салонах: Салон малюнка і акварэляў і Салон параўнанняў. У Салоне малюнка і акварэляў нашу краіну прадстаўляюць 11 мастакоў, сярод якіх Уладзімір Тоўсцік, Рыгор Сітніца, Алеся Скарабагатая і інш. У Салоне параўнанняў удзельнічаюць такія беларускія мастакі, як Віктар Навіцкі, Валерый Шкаруба і інш.

Арганізацыя павільёнаў Беларусі ў рамках выставы “Арт Капіталь” адбываецца ў другі раз па ініцыятыве і пры падтрымцы Пасольства Беларусі ў Францыі.