Language
Сейчас в Минске   Погода в городах Беларуси

Галоўная Пасольства Навіны

Аб галасаванні пад час выбараў

Паважаныя грамадзяне Беларусі!

Нагадваем, што 9 жніўня 2020 г. адбудуцца выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пры немагчымасці прыйсці ў гэты дзень з 4 па 8 жніўня 2020 г. можна прагаласаваць датэрмінова.

Участак для галасавання будзе адчынены:

4-8 жніўня з 10:00 да 13:00, з 16:00 да 19:00 (па месным часе);

9 жніўня – з 08:00 да 20:00 (па месным часе).

Грамадзяне Беларусі, якія не ўключаны ў асноўны спіс для галасавання, змогуць прагаласаваць пад час работы ўчастка для галасавання пры прад’яўленні імі пашпарта грамадзяніна Беларусі і (пры неабходнасці) дакумента, які пацвярджае месца жыхарства ў Францыі, Партугаліі, Манака.

Для забеспячэння выканання патрабаванняў беларускага i французскага заканадаўства па папярэджанні распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі праход грамадзян на тэрыторыю Пасольства для галасавання будзе арганiзаваны па чарзе, з адначасовым знаходжаннем у памяшканнi выбарчага ўчастка не больш за 1 чалавека. Нашэнне маскі абавязкова. Пры галасаванні таксама рэкамендуецца выкарыстоўваць уласныя ручкі. Просім таксама пры ўваходзе карыстацца гелем-антысептыкам і захоўваць фізічнае дыстанцыраванне не менш за 1 метр. Пашпарт прад’яўляць у разгорнутым выглядзе. Знімаць маску для ідэнтыфікацыі яго ўладальніка.

Звяртаем Вашу ўвагу на тое, што на тэрыторыю Пасольства забаронены пранос агнястрэльнай, газавай i халоднай зброi любога віду, боепрыпасаў, узрыўчатых рэчываў i выбухованебяспечных прадметаў (у тым ліку піратэхнікі), а таксама іншых забароненых ці абмежаваных да свабоднага абароту прадметаў.

На тэрыторыі Пасольства забараняецца таксама выкарыстанне грамадзянамі электронных прыладаў (мабільных тэлефонаў, фота-, відэаапаратуры, дыктафонаў і інш.).

Усе электронныя прылады можна будзе пакінуць пры ўваходзе ў будынак замежнай установы, дзе будзе арганізавана іх часовае захоўванне, і забраць пасля галасавання.

Просьба не браць з сабой буйнагабарытныя і іншыя непатрэбныя пры галасаванні рэчы. Нагадваем, што ў мэтах бяспекі на тэрыторыі ўчастка і прылеглай тэрыторыі вядзецца відэаназіранне.