Language
Пасольства
мы ў сацыяльных сетках
Сейчас в Минске   Погода в городах Беларуси

Галоўная Консульскiя пытаннi / Консульские вопросы Візавыя пытанні / Визовые вопросы Бязвізавы рух Бязвізавае перамяшчэнне праз пункт пропуску Нацыянальны аэрапорт Мінск

Аб бязвізавым перамяшчэнні праз пункт пропуску Нацыянальны аэрапорт Мінск

(Щелкните по изображению, чтобы увеличить)

З 27 ліпеня 2018 г. уступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, паводле якога грамадзяне 74 дзяржаў могуць уехаць і выехаць у Рэспублiку Беларусь у бязвізавым рэжыме на тэрмін да 30 сутак (уключаючы дзень прылёту і вылету) праз пункт пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь Нацыянальны аэрапорт Мінск.

 

Парадак бязвізавага перамяшчэння праз аэрапорт не распаўсюджваецца на асоб, якія прыбываюць у Беларусь авіярэйсамі з Расійскай Федэрацыі, а таксама якія маюць намер ажыццявіць вылет у аэрапорты Расіі (дадзеныя рэйсы з'яўляюцца ўнутранымі, пагранічны кантроль на іх не ажыццяўляецца).

Бязвізавы рэжым не распаўсюджвае сваё дзеянне на ўладальнікаў дыпламатычных, службовых, спецыяльных і іншых прыраўнаваных да іх пашпартоў.

 

Паездка ажыццяўляецца з прыватнай, дзелавой, турыстычнай і іншымі мэтамі, не звязанымі з працаўладкаваннем, заняткам камерцыйнай дзейнасцю і навучаннем, тэрмін якога перавышае 30 сутак.

Тэрмін бязвізавага знаходжання вылічаецца ў цэлых каляндарных сутках; першым суткам адпавядае дата прыбыцця, апошнім — дата ўбыцця (па-за залежнасці ад часу прыбыцця і / або выбыцця).

 

Для ўезду ў Рэспубліку Беларусь у бязвізавым рэжыме праз пункт пропуску Нацыянальны аэрапорт Мінск замежным грамадзянам неабходна пры сабе мець:

  • сапраўдны агульнаграмадзянскі пашпарт, тэрмін дзеяння якога павінен перавышаць дату мяркуемага выезду з Рэспублікі Беларусь не менш чым на 90 сутак;
  • грашовыя сродкі: на кожны дзень знаходжання суму ў валюце або беларускіх рублях, эквівалентную не менш чым 2 базавым велічыням, альбо 50 базавых велічынь, калі знаходжанне складзе поўныя 30 дзён;
  • медыцынскі страхавы поліс на суму не менш за 10 000 еўра, сапраўдны на Беларусі на працягу ўсяго тэрміну знаходжання.


Для грамадзян В'етнама, Гаіці, Гамбіі, Індыі, Кітая, Лівана, Намібіі, Самоа абавязковым дадатковым патрабаваннем з'яўляецца наяўнасць у дакуменце для выезду за мяжу сапраўднай шматразовай візы дзяржаў ЕС або Шэнгенскай зоны з адзнакай аб уездзе на іх тэрыторыю, а таксама авіябілетаў з пацвярджэннем у іх вылету з Нацыянальнага аэрапорта “Мінск” на працягу 30 дзён з даты ўезду.


ВАЖНА: Пры знаходжанні ў Беларусі больш за 5 рабочых дзён замежным грамадзянам неабходна зарэгістравацца ў тэрытарыяльных падраздзяленнях па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Пры пражыванні ў гасцініцах, хостэлах, санаторыях і іншых калектыўных сродках размяшчэння рэгістрацыя замежных грамадзян ажыццяўляецца адміністрацыямі такіх устаноў пры засяленні.


Тэрмін бязвізавага знаходжання не можа быць прадоўжаны звыш устаноўленых 30 сутак.